Да Дню народнага адзінства 16 верасня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізавала для ўсіх устаноў адукацыі тэматычны дыктант. На базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта дыктант пісалі Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч ІВАНЕЦ і прадстаўнікі Маладзежнага парламента. Далучыліся да акцыі і студэнты БДЭУ.
Дыктант “Дзень народнага адзінства” напісалі студэнты і супрацоўнікі факультэта міжнародных бізнэс-камунікацый. “Выкладчыкам” выступіў Старшыня Саюза пісьменнікаў Алесь Карлюкевіч.
Дыктоўка па тэме Дня народнага адзінства пачынае Тыдзень роднай мовы. Міністэрства адукацыі падрыхтавала план мерапрыемстваў на кожны дзень тыдню, у тым ліку акцыі для моладзі, сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, чытанне вершаў, квэсты.